Міжнародны дзень роднай мовы
Сёння вельмі прэстыжна ведаць замежныя мовы. І модна… А калі прыйдзе мода на сваю мову? Такую песенную і паэтычную, жывую і мілагучную. Мова жывая, пакуль на ёй гавораць.
20 лютага ў нашай установе адукацыі святкавалі Міжнародны дзень роднай мовы. Пазнавальныя гульні, конкурс чытальнікаў, віктарыны… З вуснаў педагогаў і вучняў школы сёння гучалі толькі родныя словы. І гэта было цудоўна!
Іван Мележ пісаў: “Мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ”. Дык давайце ж цаніць, берагчы гэту нацыянальную святыню!
Анлайн-конкурс чытальнікаў “О Беларусь, мая шыпшына”
Завяршыўся анлайн-конкурс чытальнікаў “О Беларусь, мая шыпшына”, прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі. У конкурсе прынялі ўдзел больш за 20 чалавек.
Пераможцамі сталі Добыш Павел, вучань 5 класа, і Добыш Антаніна, вучаніца 8 класа.
Зеньчык Наталля, вучаніца 11 класа
Фальклорнае свята “Запрашаем на кірмаш”
Беларускія народныя песні, танцы, шматлікія конкурсы, гульні, “прылаўкі” з кулінарнымі вырабамі, сувенірамі, кампазіцыямі з прыроднага матэрыялу – усё гэта абавязковыя складнікі фальклорнага свята, што 26 кастрычніка прайшло ў нашай школе.
На кірмашы можна было не толькі пачаставацца выпечкай, духмянай гарбатай, моцнай кавай, але і паслухаць беларускія народныя песні ў выкананні вакальнага гурта “Вясёлыя ноткі”. Самыя актыўныя прынялі ўдзел у конкурсах і гульнях. Усе, хто ў гэты суботні дзень завітаў на святочны кірмаш, ад душы павесяліліся. Але найбольшую асалоду атрымалі, безумоўна ж, дзеці, якія былі і кухарамі, і прадаўцамі, і пакупнікамі, і ўдзельнікамі конкурсаў.
Свята душэўнага цяпла, гасціннасці і весялосці скончылася, але толькі дзеля таго, каб зноў пацешыць усіх ужо ў наступным годзе.
Зеньчык Наталля, вучаніца 10 класа
Перамога ў конкурсе!
Літаратурна-творчае аб'яднанне "Медуніца" стала пераможцам раённага конкурсу на лепшы зборнік дзіцячай творчасці. У зборнік "Сцежка дадому" ўвайшлі вершы, казкі, апавяданні, лірычныя мініяцюры, аўтарамі якіх сталі вучні нашай установы адукацыі. Віншуем юных творцаў з перамогай!
Качан А.У., настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Акцыя "Чытаем на роднай мове"
Як часта чуеце вы родную мову? Не вельмі? А чаму? Яна ж надзвычай мілагучная, мяккая, пявучая, пяшчотная. Родная! На жаль, у цяперашні час чыстую родную мову дзіця чуе толькі на ўроках беларускай мовы і літаратуры. А так хочацца, каб яна гучала ўсюды!
10 лютага ў нашай установе стартавала акцыя "Чытаем на роднай мове", прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. У акцыі прынялі ўдзел больш за 20 чалавек. Навучэнцы з вялікай цікавасцю чыталі творы беларускіх аўтараў. І гэта было цудоўна!
Мова – наш скарб, духоўны набытак, наша галоўнае нацыянальнае багацце і адрозненне. Мова – гэта памяць народа, яго розум і вопыт. Кожны чалавек, які жыве ў Беларусі, павінен ведаць яе, шанаваць, берагчы, бо за кожным родным словам стаяць надзеі нашых продкаў і іх запавет.
Садкоўская Ксенія, вучаніца 10 класа
Яўгенія Янішчыц. "Ты пакліч мяне, пазаві". Чытае Працкевіч Кацярына, вучаніца 9 класа. (https://drive.google.com/open?id=1X-uq2tCYg6FmonVLRX0E162w9R8xOe3_)
Пятрусь Броўка. "Прыгожы чалавек". Чытае Внук Анастасія, вучаніца 8 класа. (https://drive.google.com/open?id=1cMCcaZkZezp_noosvSFRW_r0G5X_eNLd)
Анатоль Вярцінскі. "Балада пра спаленую вёску і жывога пеўня". Чытае Пашэк Лізавета, вучаніца 6 класа. (https://drive.google.com/open?id=18o3tSLRnxZwnaCgWfc30NfSLxXluT4Gd)
Максім Лужанін. "Пахне спелай антонаўкай сад". Чытае Добыш Антаніна, вучаніца 7 класа.(https://drive.google.com/open?id=1eCM8lxVLLccd8oqI2mLLAMkXEum9IAUI)
Якуб Колас. "Конь і сабака". Чытае Рэзнік Вікторыя, вучаніца 6 класа. (https://drive.google.com/open?id=101USb3Q3ldbBfwd6s1308MWRnIWGn0Zl)
Мікола Чарняўскі. "Гумчын суд". Чытае Казлоўская Анастасія, вучаніца 6 класа. (https://drive.google.com/open?id=1XOf04tv35MJdaawRWQnfnmxQAd7d8QgP)
Алесь Звонак. "Гарбуз". Чытае Лебядзеўская Марыя, вучаніца 6 класа. (https://drive.google.com/open?id=1orpiSZ7PxHKHkm4EDdU6YILJDbxceXi2)
Рыгор Барадулін. "Трэба дома бываць часцей". Чытае Садкоўская Ксенія, вучаніца 10 класа.(https://drive.google.com/open?id=1rjj8WO8YusFZDXZz09TzFgHB2Mpg4xCf)
Акцыя "Вялікай Перамозе прысвячаецца"
Напярэдадні 9 Мая ў нашай школе прайшла цудоўная акцыя “Вялікай Перамозе прысвячаецца”. Адгукнуліся і старшакласнікі, і вучні пачатковых класаў. Навучэнцы і песні спявалі, і вершы на памяць чыталі, і лісты абаронцам Айчыны пісалі, у якіх выказвалі словы ўдзячнасці ветэранам за свет без вайны, за цішыню і спакой, за мірнае неба і шчаслівае дзяцінства. Шчыра абяцалі любіць сваю родную зямлю, не забываць, якой цаной было здабыта шчасце жыць у мірнай краіне.
Качан А.У., настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Канцэртная праграма да Міжнароднага жаночага дня
Вясна. Якія ўзнікаюць асацыяцыі з гэтым словам? Канечне, адразу ж узгадваецца свята 8 Сакавіка. Самае вясновае, самае маміна, бабуліна, самае жаночае…
6 сакавіка ў нашай школе прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. Вакальныя нумары і танцавальныя кампазіцыі, падрыхтаваныя навучэнцамі школы, падарылі ўсім прысутным гасцям шмат прыемных і станоўчых эмоцый.
Яркімі і запамінальнымі нумарамі сталі песні пра мам у выкананні Квяткоўскай Аляксандры, Сінько Эвяліны, Внук Анастасіі і Садкоўскай Ксеніі. Вельмі спадабалася гасцям выступленне выхаванцаў групы дзіцячага сада. Шмат цёплых слоў сваім матулям і бабулям сказалі вучні пачатковай школы. Канцэртная праграма падарыла ўсім прысутным цудоўны настрой!
Зеньчык Наталля, вучаніца 10 класа
Конкурс чытальнікаў "Гучы, роднае слова"
19 сакавіка ў нашай школе прайшоў конкурс чытальнікаў “Гучы, роднае слова”. Пераможцам стала Кійко Васіліса, вучаніца 5 класа, якая і будзе прадстаўляць нашу школу на раённым конкурсе чытальнікаў “Жывая класіка”. Пажадаем ёй поспехаў!
Качан А.У., настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Творчая сустрэча
19 сакавіка ў нашай школе прайшла творчая сустрэча з Аксанай Спрынчан, беларускай пісьменніцай, і Ярашам Малішэўскім, музыкантам, гісторыкам, калекцыянерам музычных інструментаў.
Усе прысутныя з цікавасцю слухалі вершы, што ўвайшлі ў зборнік “Смачная кніга”, удзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі. А таксама ў рабят была ўнікальная магчымасць убачыць і пачуць незвычайныя і рэдкія музычныя інструменты: жалейку, валынку, ліру, акарыну. Усе яны ручной работы. У кожнага інструмента свой адметны “голас”.
Дарэчы, Я.Малішэўскі іграе на ўсіх інструментах, якія ў яго ёсць. Аўдыторыя была проста ў захапленні. Атмасфера, што панавала ў зале, была па-дамашняму цёплай і вясёлай.
А.У. Качан
Сустрэча з дзіцячымі пісьменнікамі
21 лютага ў нашай школе пад дэвізам “Шумець дазваляецца!” прайшла творчая сустрэча з Дзмітрыем Юртаевым і Мікалаем Васілеўскім. Беларускія літаратары расказалі пра сваю творчасць, прадставілі новыя кнігі.
Навучэнцы з вялікай цікавасцю слухалі аўтарскае (а было яно вельмі артыстычным, яркім!) выкананне твораў, шчодра ацэньваючы яго апладысментамі, а таксама ўдзельнічалі ў інсцэніроўках казак, вершаў і баек.
Сустрэча прайшла на “адным дыханні”, дзеці пакідалі актавую залу з новай кнігай у руках і прыемнымі ўражаннямі.
А.У. Качан
Восеньскае свята ўраджаю
17 лістапада ў нашай школе прайшло свята ўраджаю, якое традыцыйна праводзіцца ва ўстанове адукацыі кожны год. Сумесна з фальклорным калектывам “Мярэжа ” ўдзельнікі тэатральнага аб’яднання “Спадчына” і вакальнага гуртка “Медуніца” ладзілі старажытны абрад ушанавання ўраджаю “БАГАЧ”.
Юныя артысты настолькі прафесійна выконвалі свае ролі, што гледачы былі проста ў захапленні! Падчас свята можна было і патанцаваць, і песні паспяваць, і пачаставацца кулінарнымі ласункамі, і наведаць горад майстроў. На выставе-кірмашы навучэнцы і госці свята змаглі не толькі палюбавацца на эксклюзіўныя работы са скуры, з гліны, лазы, бісеру, але і набыць іх для сябе і сваіх блізкіх.
Свята не пакінула раўнадушным ні аднаго ўдзельніка. Такія мерапрыемствы дапамагаюць далучыцца да культуры свайго народа, спрыяюць фарміраванню нацыянальнай свядомасці будучых пакаленняў.
А.У. Качан
Встреча с белорусской писательницей
13 марта 2018 года учащиеся 1-6-х классов, а также члены литературно-творческого объединения «Медуница» встретились с белорусской писательницей Екатериной Станиславовной Хадасевич-Лисовой. Ребята узнали, почему и как Екатерина Станиславовна стала литератором, познакомились с книгами автора и с некоторыми героями, которые пришли в гости вместе с ней. А сама писательница явилась в образе доброй Феи с волшебной палочкой.
Во время встречи произошли настоящие чудеса! Ребята отвечали на вопросы и задавали свои, отгадывали загадки, слушали стихи и получали поощрительные призы. Встреча получилась веселой, интересной, а главное – познавательной.
Литературно-музыкальная композиция "Дети войны"
5 мая в рамках празднования 72-ой годовщины Дня Победы в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. в нашей школе прошло выступление учащихся с литературно-музыкальной композицией "Дети войны".
Ребята долго и тщательно готовились: заучивали текст, подбирали аутентичные костюмы, просматривали фильмы и фотографии тех далёких военных событий для лучшего проникновения духом времени.
Во время выступления в зале не осталось равнодушных: со слезами на глазах и в полной тишине слушали зрители проникновенные слова маленьких артистов в сопровождении берущих за душу мелодий. Сколько в них боли, горечи и сочувствия к маленьким героям большой войны и сколько ненависти к фашистам! Спасибо, ребята, за ваше творчество!
Астапенко Л.В.
Встреча с Валерием Квилория
28 апреля в нашей школе состоялась творческая встреча с детским писателем Валерием Квилория. Ребята смогли пообщаться с автором современных книг для детей, познакомились с новыми произведениями писателя. Вместе с Валерием Квилория и его веселыми литературными героями Шуркой и Лерой они отправились в страну Детства, познакомились с «неправильным деревцем», с «арбузным мужичком». Путешествие получилось занимательным и очень веселым. Детский смех не смолкал на протяжении всей встречи.
В конце мероприятия ребята буквально засыпали писателя своими вопросами, на которые Валерий Тамазович с удовольствием ответил. Встреча получилась яркой, веселой и очень интересной.
Итоги районного конкурса чтецов
28 марта 2017 года учащийся 9 класса Галов Никита занял ІІІ место в районном конкурсе чтецов художественного слова «Гучы, матчына мова!».
Конкурс вядучых «Свабодны мікрафон»
21 студзеня ў нашай школе прайшоў конкурс вядучых “Свабодны мікрафон”, у якім змаглі паўдзельнічаць тыя, хто марыў паспрабаваць сябе ў ролі тэлезоркі. Свабодных месцаў у зале не было.
“Хварэць” за сваіх прыйшлі сябры, аднакласнікі, а таксама бацькі. Гледачы душэўна сустракалі кожнага канкурсанта і падтрымлівалі гарачымі апладысментамі. Безумоўна, удзельнікі вельмі хваляваліся. Але як жа без гэтага? Арыгінальнасць выступлення, адпаведнасць яго тэме “Там, дзе я шчаслівы” ацэньвала строгае журы. Было адзначана высокае майстэрства ўдзельнікаў: бездакорная дыкцыя, уменне імправізаваць, артыстызм і крэатыўнасць. Пераможцам конкурсу стала вучаніца 5 класа Кійко Васіліса, якая будзе прадстаўляць нашу школу на раённым конкурсе “Свабодны мікрафон” 25 студзеня. Пажадаем ёй поспехаў!
Садкоўская Ксенія, вучаніца 10 класа