Падарожжа па мовазнавіі
"Ты, мова, самы лепша дар з усіх дароў на свеце"
Правілы гульні. Кожная каманда па чарзе выбірае намінацыю з прапанаваных у табліцы і, адпаведна, пытанне з пазначанай колькасцю балаў. Калі каманда не здолее адказаць на пытанне, балы залічваюцца той камандзе, якая першай агучыць правільны адказ.Вынікі падвядзём у канцы гульні.
Пытанні
1. Вясёлая віктарына “Удалы жарт увагі варт”
5 Якія дзве літары можна з’есці? (к-ш)
10 Чым пачынаюцца вясна і восень? ( в)
15 Што знаходзіцца сярод ракі Сож? (о)
20 Які гасцінец нельга прывезці ў падарунак? (дарогу)
25 Які шар нельга ні надзьмуць, ні пакаціць? ( зямны)
30 Якую соль нельга растварыць? (ноту)
35 Якую сельскагаспадарчую прыладу можна знайсці на галаве? (касу)
40 Якую частку слова заўсёды знойдзеш у зямлі? (корань)
2. Адгадай загадку
5 Ног не мае, рук не мае, а вароты адчыняе. (Вецер)
10 Стаіць слуп бялёны, на ім кажух зялёны. (Бяроза)
15 Круглы, ды не мячык, чырвоны, ды не ягадка, з хвосцікам, ды не мышка. (Бурак)
20 Чаго з зямлі не падымеш? (Цень)
25 Поле шкляное, а межы драўляныя. (Акно)
30 Нос доўгі, голас тонкі, хто яго заб’е, той сваю кроў пралье.(Камар)
35 Дзве маткі маюць па пяць сынкоў, а кожны з іх аднаго імя. (Рукі і пальцы)
40 Не мора, не зямля, караблі не плаваюць, а хадзіць нельга.(Балота)
3. Адгадай метаграму
5 Звярок я рыжанькі, лясны, у казках, байках я бываю, адну мне літару змяні – я ўвосень з дрэва ападаю. (Ліса – ліст)
10 У лесе з б мяне шукаеш і з прыемнасцю зразаеш. Калі б на п заменіш – сцеражыся: захварэеш! (Грыб – грып)
15 З глухім траву яна зразае, са звонкім – лісце аб’ядае. (Каса – каза) ( У гэтай метаграме дзейнічаюць не літары, а гукі)
20 Каб адгадаць мяне, трэба цярплівасць: з л – частка твару, а з б я – расліна.
25 Ён з д на кусце і на дрэве быць можа, а з т ён – драўляная агароджа.(Плод – плот)
30 Я з г прымету такую маю: вясной і летам зялёным бываю; а з к – адгадайце, што я такое: цяпер – забава, калісьці – зброя. (Луг – лук)
35 З б – на муку я тваю;
З м – я футры папсую;
3 т – дамы я пакрываю;
З с у страве я бываю.
40 З ч над морам пралятаю,
З г у машыне я бываю,
З м мяне ты надзяваў,
З л – сабаку называў.( Чайка – гайка – майка – Лайка)
4. Сінтаксіс і пунктуацыя
5 Назавіце віды сказаў па мэце выказвання
10 Назавіце даданыя члены сказа
15 Якія сказы называюцца развітымі?
20 Якія члены сказа называюцца аднароднымі?
25 Што такое зваротак?Раскажыце пра пастаноўку знакаў прыпынку пры зваротку.
30 Якія сказы называюцца складанымі?
35 Што такое дыялог?
40 Што такое простая мова?
5. Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія
5 Калі літары е, ё, я, ю, і абазначаюць адзін гук?
10 Як вызначыць колькасць складоў у слове?
15 Назавіце свісцячыя зычныя гукі.
20 Назавіце санорныя зычныя гукі.
25 Назавіце зацвярдзелыя зычныя гукі.
30 Чым адрозніваецца мяккі знак ад раздзяляльнага мяккага знака?
35 Калі пішацца апостраф?
40 Якія зычныя і ў якім становішчы могуць падаўжацца?
6. Лексіка
5 Якія словы называюцца мнагазначнымі?
10 Якія словы называюцца агульнаўжывальнымі?(Якія аднолькава ўжываюць і разумеюць усе, хто карыстаецца беларускай мовай)
15 Якія словы адносяцца да дыялектных? (Якія ўжываюцца толькі ў мове жыхароў пэўнай мясцовасці)
20 Якія словы называюцца прафесійнымі?( Якія выкарыстоўваюцца людзьмі той ці іншай прафесіі)
25 Якія словы называюцца ўстарэлымі?( Якія выйшлі з актыўнага паўсядзённага ўжывання)
30 Якія словы называюцца амонімамі?
35 Якія словы называюцца сінонімамі?
40 Якія словы называюцца антонімамі?