top of page

Багач

Вядучы 1. Мы сягоння ладзім свята,

                    Клічам госцейкаў у хату!

Вядучы 2. Шанаванне добрым людзям,

                    Хай вам радасці прыбудзе!

                    Госці нашы, мамы, таты!

                    Запрашаем вас на свята!

 

Гучыць беларуская народная мелодыя. На сцэне гаспадыня завіхаецца ля стала. Уваходзіць гаспадар.

 

Гаспадар. Ах, мая ясачка!

Гаспадыня. Ой!

Гаспадар.  Жонка, а жонка! Нешта ў нашай хаце сёння дужа горача.

Гаспадыня. Дык я ж у печы паліла, пякла, варыла, смажыла. Хутка багач у хату прынясуць! Ой, стамілася я з усім гэтым.

Гаспадар. Жнейкі ўжо вяртаюцца з поля. Чуеш? (мітусяцца ля стала)

Ксенія.  Ідзе Багач багаты – адчыняй дзверы, хто яму рады.
Гаспадар. (адчыняе дзверы) Вельмі рад я Багачу. Дзверы адчыніць хачу.
2 госць. Ідзе Багач чыстымі нівамі, вязе багаты ўраджай вазамі.

Вадзім. Прыйшоў багач – кідай рагач.

Оля. Бяры сявеньку ды сей памаленьку.

Ксенія. Багач на пачэсны кут адпраўляем.  (ставіць сявеньку на покуць)
6 госць. (з паклонам) А вам шчасця, здароўя, дастатку жадаем!
7 госць. Няхай вам, гаспадарочкі, заўсёды шанцуе!
               Няхай вам жыццё шчасце даруе.

Гаспадар(з паклонам) Дзякуй, дзякуй, што хату не абышлі!
Гаспадыня(з паклонам) Добрыя словы для нас знайшлі!
 

Ксенія. А ці можна ў вас дазволу папытаць.
               Каб  у  гэтай добрай хаце  танцы паскакаць?
               Ды не толькі паскакаць, а яшчэ й прытопнуць.
               У вашай хаце падмурачак няхай жа не лопне.
Гаспадары. Калі ласка, паскачыце, нас, старых, павесяліце. 

Госць 2. Ці шырокія сцены, каб нам пагасцяваць? Ці добрая гаспадыня, каб нас пачаставаць?

Гаспадыня.  Гаспадыня добрая і вельмі шчодрая! Сядайце за стол. Частуйцеся, чым      Бог паслаў. Жывём мы з мужам небагата: ёсць у нас пяць авечак, кароўка і бычок, чатыры свінні, парсючок, куры, гусі, качаняты і адзін певень чубаты.  Гаспадар, чаго стаіш як укопаны. Запрашай гасцей!

Гаспадар. Частуйцеся. Усё ў нас ёсць – і квас, і каўбаска.

Вадзім. Нічога сабе – небагата!  Багат наш гаспадар, багат.

Аліна. У яго  авёс, як тын, парос! 

Оля. А пшаніца, як брусніца!

Госць 5. А грэчачка, як кветачка!

Ксенія. Дай Божа,  гаспадару

              Гэта ўсё спажываці.

              Гаспадару спажываці,

              А нам паспяваці.  (Спяваюць)

 

Ксенія.  Трэба ўжо несці Багач да іншых двароў.

Аліна. Павесяліліся і досыць.

Гаспадыня.  Не, даражэнькія, так справа не пойдзе... Трэба Багач правесці весела, як і сустрэлі. А ну, весяліцеся, спявайце!  

 

Адна са  жнеек бярэ Багач і выносіць з залы, усе выходзяць.

Ксенія. Ураджай сабралі багаты,

               Нясём ураджай у другую хату.

Госць. Жадаем вам шчасця, долі  і   хлеба  ўволю.

Саша.  Багатага ўраджаю ў новым годзе.

Ксенія. Каб доўгія гады жылі, каб здаровыя былі!

Гаспадар. Дзякуй вам, мае дарагія, што нашу хату не абмінулі. Давайце ж на развітанне прыгожую песню заспяваем.

21,6 Кб
268 Кб
bottom of page