top of page

 

 

Заяц-сусед

 

Звер лясны ў нас з’явіўся,
Пад вярбою пасяліўся.

Днём хаваецца ў траве,

Ноччу моркву ў нас грызе.

Да суседа мы прывыклі.

Пачастункі пад вярбу

З бацькам носім у сераду.

Нам сарока на трубе

Яго месца выдае.

 

                                                                                                                                                                         Лебедзева Соф’я, вучаніца 5 класа,  09.2020 г

 

Малая радзіма мая

 

За лесам зялёным, за полем,

Дзе спіць залатая ралля,

На беразе рэчкі спакойнай

Знаходзіцца  вёска мая.

 

Там вішні купаюцца ў промнях

І чуецца скрып жураўля.

Там бацька ў белай кашулі

Выводзіць на пашу каня.

 

Прыгожа  спявае матуля

Журботную песню зрання.

З пяшчотай цябе ўспамінаю,

Малая радзіма мая!

                                                                                                                                                                            Лебедзева Соф’я, вучаніца 4 класа, 2020г.

               

Зямля маіх бацькоў

 

Зямля маіх бацькоў, мая Айчына!

Спрадвеку маеш славу мірнай і жытной.

І да суседзяў ставішся зычліва.

У дружбе жыць імкнешся, беражэш спакой.

 

Зялёныя сады гудуць шумліва.

Буслы кулём сюды спяшаюцца вясной.

Удаль  крынічкі чыстыя бягуць імкліва.

І вабіць хмельны пах раллі жывой.

 

На таленты багатая краіна!

Вядомы людзі тут сардэчнай дабрынёй.

Калі працуюць, то старанна і рупліва!

Калі ж спяваюць, дык натхнёна і з душой! 

 

Гучыць Скарыны мова мякка, міла.
Ці ж можна здрадзіць ёй, назваць чужой?

За слова матчына душа баліць шчымліва.

Давайце размаўляць на роднай, на сваёй.

 

Дзяды Радзіму баранілі шчыра,

Зямельку адстаялі дарагой цаной.

Тут людзі мірныя жывуць шчасліва

І ўнукаў вучаць даражыць зямлёй святой.

 

                                                                                                                                                                              Зеньчык Наталія, вучаніца 10 класа, 2019

 

***

Мяккім-мяккім лёгкім пухам

Пабяліла  зімка луг.

Таньчыць, кружыць завіруха,

Сыпле, сыпле снежны пух.

Абляпіла шчыльна елкі,

Якія спяць і бачаць сны,

Як спрытна рыжыя вавёркі

Кідаюць шышкі, што мячы.

 

                                                                                                                                                                          Прушак Антон, вучань 7 класа, 2019 г.,

 

 

Пераклад верша Максіма Багдановіча на беларускую мову

Праўда, спляталіся з яснымі днямі чорныя дні,
Але далёка яны ўжо ў мінулае ўсе адышлі.
Усіх зараз я іх люблю, – бо здалёку сэрцу здаецца,
Быццам узорная чэрнь па срэбры ўецца.

                                   

Пераклад  на беларускую мову зрабіў Паўловіч Кірыл

Актава

Вісіць на дрэве жоўценькі лісток.

Прыходзіць час, і ён паціху ападае.

І адчувае, як бялюсенькі сняжок

Яго пухнатай коўдрай накрывае.

Ужо на рэчцы пасінеў лядок,

Вадзічку да вясны хавае.

Прырода ўся рыхтуецца да сну,

А прыйдзе час – сустрэне з радасцю вясну.

Трацэўская Настасся

Падаюць сняжынкі

Падаюць сняжынкі

Ля майго акна,

Завітала ў госці

Снежная зіма.

 

І злуюцца вельмі

Моцныя марозы,

Засыпае снег-сняжок

Стройныя бярозы.

 

І гараць рабіны

Ў шапках снегавых.

Але дзьмухнуў ветрык –

І няма ўжо іх.

 

Пухам засыпае

Клёны і асіны,

Наляцела снегу

Ў капялюш Марыны.

 

Завіруха  свішча

Ля майго акна.

Гэта  ў вальсе кружыць

Зімачка-зіма.

 

Гарбунова Дзіяна

Незвычайны сон

Прысніўся незвычайны сон:

Танцуе восень над ракой празрыстай.

Вальсуе ў сукенцы залацістай.

Прысніўся незвычайны сон.

Па небе ветрык гоніць хмаркі хутка,

І засынае ўсё вакол ціхутка.

Прысніўся незвычайны сон:

Танцуе восень над ракой празрыстай.

                                   

Трухан Яўгенія

Праздник Новый год

Новый год такой вот праздник:

Он бывает раз в году,

Наряжают дети елку,

Мамы делают еду.

 

Дети ждут деда Мороза,

Чтоб подарки получить,

Но для этого им нужно

Песни и стихи учить.

 

В общем, вот что я скажу:

Новый год – хороший праздник,

Это трижды подтвержу!!!

                                   

Горбунова Диана

С Новым годом, Дед Мороз!

Зима! На улице мороз!

Несет подарки Дед Мороз!

Кому конфеты, кому книжку,

Кому плюшевого мишку!

 

Зашёл он раз в десятый дом,

Поставил он мешок на пол.

И начал он письмо читать,

Подарок нужный чтоб отдать.

 

Только стал письмо читать –

Давай глаза он протирать.

- Видно, очень плохо вижу…

Поздравленье Деду пишут?..

 

Поздравленье – просто супер:

«С Новым годом, Дед Мороз!

Не кусай меня за нос!

Тебя очень я люблю!

И улыбку я дарю!»

                                   

Горбунова Диана

А за акном гуляюць Дождж з Дажджыхай

А за акном гуляюць Дождж з Дажджыхай…

Шкада, што людзі бачаць толькі дождж.

Яна з ім па бульвары ходзіць ціха,

А ён ёй залівае…Ну і што ж…

 

І лісцем шамацяць, ухутаўшыся ў вечар.

Спяшацца ім не хочацца зусім.

Для іх такая восень – час сустрэчы,

Жаданы, асаблівы і патрэбны ім.

 

Яны нягучна шлёпаюць па лужах,

І стукаюць марзянкай кропельнай: прыём…

Дажджу  з Дажджыхаю зусім не сумна

Блукаць па восені і вечарам, і днём.

                                   

Алена  Бродская

Пераклад  на беларускую мову зрабіла А.У. Качан

bottom of page