Памылкі
Вольга падышла да люстэрка, паглядзела на сваё адлюстраванне і правяла рукой па валасах, цёмных, бліскучых. З люстэрка на яе глядзела яшчэ маладая жанчына, высокая, стройная. Успомніла, што сёння павінен прыехаць на выхадныя сын, і ўсміхнулася сама сабе.
Вучыцца Максім на чацвёртым курсе медыцынскага ўніверсітэта, марыць стаць хірургам. Яна таксама хацела стаць урачом, але не атрымалася. Выйшла замуж, нарадзіла сына.
Максім рос добрым хлопчыкам, спакойным, разважлівым, чулым. Школу скончыў з залатым медалём. Вольга вельмі хвалявалася за сына, баялася, каб хаця ніхто не пакрыўдзіў, не зрабіў балюча. У апошні час жанчына ўсё часцей і часцей пачала ўспамінаць прыкры ўчынак, які здзейсніла ў юнацтве.
Нарадзілася Вольга ў сям’і інжынераў у Віцебску. Бацькі акружылі адзіную дачушку клопатам і любоўю. Дзяўчынка расла ўпэўненай у сабе, вясёлай і вельмі таварыскай. У яе заўсёды было шмат сябровак. Волечка цікавілася абсалютна ўсім: яна наведвала драматычны і танцавальны гурткі, займалася плаваннем, хадзіла на каток, вывучала французскую мову, вучылася іграць на гітары. У школе атрымлівала добрыя адзнакі. І на ўсё хапала часу.
Калі вучылася ў дзясятым класе, да іх прыйшоў новенькі, Антон Гулецкі. Сяброўкі адразу звярнулі ўвагу на юнака: прыгожы, сур’ёзны, ветлівы. Але Антон, здавалася, стараўся не заўважаць іх прыхільнасці. Ні з кім у класе так і не пасябраваў. Пасля школы Антон не паступіў у тэхнічны ўніверсітэт, таму восенню пайшоў у армію.
Волечка да Антона ставілася, як і да іншых аднакласнікаў. Звычайны хлопец!
Вольга паступіла ў медыцынскае вучылішча. Лекцыі, практычныя заняткі, самастойныя... Часу катастрафічна не хапала. Са школьнымі сяброўкамі амаль перастала сустракацца. Затое з’явіліся новыя таварышы.
І неяк у студзені дзяўчына атрымала ліст ад Антона, у якім той расказваў пра службу. А таксама напісаў, што Вольга яму ў школе вельмі падабалася. Раней пра свае пачуцці сказаць саромеўся, баяўся. А цяпер вось рашыўся. Антон пытаўся ў дзяўчыны, ці падабаецца ёй вучыцца (і адкуль толькі даведаўся! )у медыцынскім.
Дзяўчына некалькі разоў перачытала ліст, не ведаючы, што ёй рабіць? Адказваць? Ці не? Чамусьці злавалася на аднакласніка. Ліст ён напісаў! Ды яшчэ і з памылкамі! А ёй цяпер думай. І рашыла “пажартаваць”. Узяла ручку з чырвоным стрыжнем, выправіла ўсе памылкі і адправіла Антону. Уяўляла, як былы аднакласнік спачатку ўзрадуецца лісту, з нецярплівасцю разарве канверт, а там…сюрпрыз. Вользе было смешна, яна хваліла сябе за кемлівасць, знаходлівасць.
Лістоў больш не было.
Вольга пасля заканчэння вучылішча ўладкавалася на працу, выйшла замуж, нарадзіўся Максімка. І вось толькі цяпер яна зразумела ўсю жорсткасць свайго жарту. Пакуты сумлення не давалі спакою ні днём, ні ноччу. Паспрабавала знайсці Антона, але пошукі вынікаў не далі. Кожны год хадзіла ў школу на вечар сустрэчы, спадзеючыся, што калі-небудзь ёй пашанцуе і яна зможа папрасіць прабачэння ў былога аднакласніка. Але Антон за ўсе дваццаць пяць гадоў так ні разу і не прыйшоў. Вольга разумела, што вельмі моцна пакрыўдзіла чалавека, абразіла яго пачуцці. У думках яна часта размаўляла з Антонам, прасіла прабачэння і шчыра жадала шчасця.
Невясёлыя ўспаміны перарваў званок. Вольга адчыніла дзверы. На парозе стаяў сын, а трошкі далей – тоненькая блакітнавокая дзяўчына. Маці ўсё зразумела, прывіталася, абняла Максіма і вельмі шчыра ўсміхнулася незнаёмцы.
Садкоўская Ксенія, вучаніца 11 класа
май 2021
Другая маці
Карынка жыве разам са сваімі бацькамі ў невялікай кватэры. Яе старэйшыя сёстры і брат даўно абзавяліся сваімі сем’ямі і пакінулі родны кут. Але дзяўчынка не сумавала па іх, бо ў невялічкай кватэры ніколі пуста не было. Зараз тут жылі іншыя жыхары. Інтэлігентная сабачка Жуля, ганарыстая кошка Васіліса і крыклівы папугай Кеша. Кампанія паміж сабой ладзіла і малой гаспадыні вялікіх клопатаў не дастаўляла. Карынка ж, у сваю чаргу, любіла выхаванцаў і частавала іх рознымі прысмакамі. Таму ў кватэры заўсёды быў мір і лад.
Аднойчы раніцай сабачка Жуля пачала круціцца ў пакойчыку, дзе спала дзяўчынка. Яна бегала па кватэры, а потым, дужа хвалюючыся, зноў вярталася да ложка. Малая гаспадыня зразумела, што нешта здарылася і пайшла следам за сваёй любіміцай. Тая падбегла да дзвярэй, што вялі на вуліцу, і гучна загаўкала. Карынка адчыніла дзверы і ўбачыла на парозе кошку Васілісу. Тая, не звяртаючы ніякай увагі на гаспадыню, важна прайшла ў пакой, дзе знаходзіўся яе дыванок, і нешта асцярожна паклала на яго. Калі дзяўчынка падышла бліжэй, то ўбачыла, што кошка аблізвае чорны камячок. Пры гэтым Васіліса выглядала вельмі важна і сур’ёзна, быццам яна і была гаспадыняй у хаце.
Жулю ж вельмі зацікавіў гэты незнаёмы аб’ект, і яна паспрабавала падысці да незнаёмца і панюхаць. Але Васіліса была супраць, кошка грозна шыпела, падымала лапу, цэлячыся цапнуць Жулю за нос. Праўда, праз некалькі дзён яна дазволіла сяброўцы пазнаёміцца з малым. Далікатная Жуля вельмі асцярожна абнюхала кацяня, а потым аблізала. Так у малога з’явілася другая маці. Васіліса ж гэтаму факту не перашкаджала, бо любіла сыходзіць з дому па сваіх, толькі ёй адной вядомых, справах.
Жуля ж, наадварот, любіла быць дома. Яна ўмела нікому не перашкаджаць, пад нагамі ў гаспадароў не блытацца, без патрэбы голасу не падаваць. Новага жыхара прыняла і стала яму сапраўднай маці. Ёй падабалася даглядаць за малым. Жуля часта клалася спаць побач, каб той не замярзаў, аблізвала яго сваім язычком, а калі кацяня стала есці самастойна, то аддавала яму свой кавалачак каўбасы.
Час бег хутка. Малога сталі прывучаць да вуліцы, выносілі ў двор і дазвалялі там пагуляць. Жуля ўвесь час была побач. Яна, як сапраўдная маці, назірала, каб не здарылася якая-небудзь непрыемнасць. Але ж як сабачка ні старалася, аднойчы здарылася тое, што здараецца з кожным неразумным дзіцём. І першай, хто пачуў нядобрае, была Жуля. Яна загаўкала на ўвесь двор і стала клікаць на дапамогу. А малы шкоднік жаласліва мяўкаў на старой бярозе, на якую залез, не разлічыўшы сваёй сілы. Нечакана з’явілася Васіліса. Узяла зубамі кацяня за шкірку і асцярожна знесла на зямлю. Трэба было бачыць у гэты час Жулю: яна скакала вакол кацяняці, імкнулася аблізаць яго і больш нікуды не адыходзіць. Васілісу ж такая сабачая радасць не крыўдзіла і яна, не раздумваючы, саступіла свае абавязкі па выхаванні дзіцяці сяброўцы. А сама пакруцілася каля ног Карынкі, удзячна мяўкнула і палезла на дрэва па сваіх справах.
Ішоў час, кацяня падрасло, і прыйшоў дзень, калі малому трэба было пераязджаць да новых гаспадароў. Карынка вельмі хвалявалася за Жулю, бо ведала, як той будзе цяжка разлучыцца са сваім выхаванцам. І тады дзяўчынка вырашыла паказаць Жулі, дзе кацяня будзе жыць. Убачыўшы, што малому новыя гаспадары спадабаліся, Жуля супакоілася. У сабачых вачах было столькі пяшчоты і ўдзячнасці, яны глядзелі на людзей і быццам прасілі, каб тыя не крыўдзілі кацяня.
Дзяўчынка часта з Жуляй ходзіць у госці да Боса. Менавіта такую мянушку далі малому. Праўда, гэта ўжо зусім не малы, а здаровы і прыгожы кот. Характар у яго, як і ў кошкі-маці, незалежны і сур’ёзны. Боса ў сям’і ўсе любяць і шкадуюць, і ён гэта добра разумее. Але калі паяўляецца Жуля, то Бос стараецца быць побач з ёй. Ён любіць аблізаць сабачку шурпатым языком, а потым гучна прамурлыкаць сваю песню. Ніхто не ведае, пра што спявае-мурлыкае Бос. Карынка думае, што так ён дзякуе за любоў і пяшчоту сваёй другой маці.
Аўтуховіч Карына, вучаніца 8 класа
красавік 2021
Ценности, которые нас объединяют
Мы все разные и необычные, но ценности у нас одни: мы ценим свою жизнь, свою семью и государство, в котором родились, живем и растем. А еще мы любим, танцуем, читаем книги и радуемся. И это тоже ценность.
Моя ценность – это мой дом, мой маленький агрогородок с большими и добрыми людьми. Я живу и расту в нем так же, как рос мой старший брат, мои подруги и мои односельчане. Здесь каждый знает друг друга, каждый помогает и поддерживает в трудную минуту. Нас объединяет одно – наша культура.
Каждый год агрогородок радует новыми театральными представлениями. Мы проводим Масленицу, Купалье, Коляды, поздравляем ветеранов. Только здесь люди, которые редко видятся в обыденные дни, объединяются в одну команду, чтобы поучаствовать в конкурсах, спеть любимую песню и станцевать народный танец.
Наша ценность – наша сплоченность. Никто не останется в беде и обязательно получит поддержку.
А еще для меня ценность – это моя школа. Пусть моя школа и не такая уж большая, но в ней есть настоящая жизнь: ни одна традиция не останется в стороне, ни один праздник не пройдет мимо. Например, праздник «Богач», на который собирается полдеревни. Все учащиеся школы вместо со своими родителями приходят посмотреть театральное представление, которое сами же и подготовили, наслаждаются собственной выпечкой и интересными изделиями, которые ученики сделали собственными руками. Кроме того моя школа чтит такой праздник, как День учителя, который мы проводим каждый год. Этот праздник не только вдохновляет на продуктивную работу, но и помогает ребятам в выборе профессии педагога. Я считаю, что праздники - это те самые события, которые объединяют нас лучше всего, помогают раскрыться и просто хорошо провести время.
Откуда все это могло пойти? Я считаю, что у белорусов такой менталитет, что такие мы люди. Наша земля дает нам подпитку, поэтому мы всегда готовы к совместным трудам и никогда не страшимся рисковать.
Все мы не раз слышали, какой жестокой была война, но мой народ выжил, а агрогородок продолжает расти и принимать все больше людей, устраивать самые красочные праздники.
Я с гордостью могу сказать, что ценности, которые нас объединяют, - это наша культура, воспоминания и земля.
Шарахай Анна, ученица 10 класса
апрель 2021
Шчасце ёсць!
Прывітанне! Я жоўценькі дубовы лісток. Усё лета я правісеў на дрэве разам са сваімі брацікамі. Нас беражліва гайдалі галіны-рукі, песціла сонейка, мылі дажджы. А сёння я адарваўся ад сваіх родных і стаў свабодным. Цёплы ветрык падхапіў мяне і панёс над зямлёй. Я лячу! Мне так хораша і лёгка. Як добра адчуваць сябе свабодным, як радасна глядзець зверху на нашу зямлю і любавацца яе хараством. Там, унізе, бягуць рэкі, трымаючы на сваіх хвалях лодкі. На палетках спее жыта, каб легчы на стол духмяным хлебам, кожная травінка цягнецца ўверх да ласкавага сонейка. Там спяваюць птушкі, вітаючы кожны новы дзень.
Я ведаю, што маё дзіўнае падарожжа будзе кароткім. Прызямлюся і моцна засну. Але сон мой будзе шчаслівым, бо я змог стаць часцінкай жыцця. А гэта і ёсць шчасце!
Лебедзева Соф’я, вучаніца 5 класа
люты 2021г.
Незабудкі
Аднаму хлопцу падабалася прыгожая дзяўчына. Светлыя косы, глыбокія сінія вочы, чароўная ўсмешка, тонкі стан. Звонкі, бы вясенні ручаёк, голас.
Аднойчы хлопец натрапіў на палянку з сінімі, што неба над галавой, кветкамі, якія нагадалі юнаку вочы каханай. Вырашыў ён паказаць дзяўчыне гэтыя цудоўныя краскі.
– Якія прыгожыя кветкі! – усхвалявана прамовіла прыгажуня. – Я хачу ўплесці іх у свае косы.
Юнак адразу ж кінуўся збіраць незвычайныя краскі. Але месца, на якім яны раслі, было гіблае. Хлопец пачаў тануць. Але перад тым, як яго паглынула багна, ён паспеў кінуць сваёй каханай букет з сініх кветак і крыкнуць:
– Не забудзь!
З таго часу ў гэтых красак прыгожая назва – незабудкі. Яны з’яўляюцца сімвалам кахання, светлага, чыстага і шчырага.
Лебедзева Соф’я, вучаніца 5 класа студзень 2021
Сцежка дадому
Аўтобус з Мінска на паўгадзіны затрымаўся ў дарозе, таму ў пасёлак прыехаў толькі пасля абеду. Ірына хутка прайшла знаёмымі вуліцамі, спусцілася з горкі і выйшла на вузенькую сцяжынку, што злучала пасёлак з вёскай.
Жанчына адразу ўбачыла – ды не столькі ўбачыла, колькі пазнала – ледзь бачную ў траве сцежку. Здавалася, што Ірына ведае гэту дарогу з дня свайго нараджэння. Калі яна адклалася ў памяці, не памятала. З дзяцінства яна бегала па гэтай сцяжынцы.
Спачатку кожную нядзелю Ірына разам з маці ішла ў госці да бабы з дзедам. Разам з дзедам хадзіла яна гэтай сцежкай у пасёлак па хлеб. Сцяжынка была добра вытаптаная, але вузкая. Прыходзілася ісці след у след. Дзед, высокі і стройны мужчына, заўсёды ішоў наперадзе. Ірына, тады яшчэ зусім малая, ледзь паспявала за ім. Дзяўчынка любіла хадзіць разам з дзедам у магазін. Дзед, набраўшы поўную торбу свежага хлеба, гучна пытаўся: “Ну, што ты цыркаешся? Што ты глядзіш на гэтыя цукеркі? Хочаш – дык і бяры!” А дзяўчынцы было вельмі сорамна за тое, што дзед вось так гучна крычаў на ўвесь магазін, быццам выдаваў нейкі сакрэт. Ён падыходзіў да Ірынкі, усміхаўся і кідаў у торбу розныя прысмакі. Дзед любіў частаваць унучку цукеркамі, пячэннем, ліманадам. Мабыць, таму, што сам у дзяцінстве ніколі іх не еў. Усё купленае складвалі ў торбу, дзед адной рукой закідваў ношу за плечы, і яны вярталіся назад дадому.
Дзед Жорж вярнуўся з вайны інвалідам. Пад Арлом у сорак трэцім мінай адарвала палову рукі, але пра гэта стары не любіў успамінаць. На просьбу Ірынкі расказаць пра вайну дзед казаў: “Не дай Бог, унучка, табе ведаць, што такое вайна”.
Гаспадарка ў дзеда была вялікая. Сорак сотак зямлі кожны год засаджвалі бульбай, бо трэба было карову і свіней карміць. І дзед з усім спраўляўся. Людзі казалі: ён адной рукой стог сена складваў так, што другім дзвюма рукамі не заўсёды ўдавалася.
Дзед Жорж і бабка Наста жылі дружна і амаль ніколі не сварыліся. Ірына, ужо калі вучылася ў школе, любіла адна прыходзіць да іх у госці пасля заняткаў. Любіла слухаць, як дзед казаў бабцы, што абавязкова памрэ першым: “Твой абавязак пахаваць мяне, Наста!” Бабуля, завіхаючыся каля печы, адказвала: “Добра, пахаваю. Толькі ты ўжо сёння не памірай, а то я цэлы чыгун баршчу наварыла. Хто ж яго есці будзе?”
Добра было ў бабы з дзедам. Больш за ўсё Ірына любіла доўгія зімовыя вечары. Амаль кожны вечар, справіўшыся па гаспадарцы, збіраліся ў дзедавай хаце суседзі. Дзядзькі любілі пагаварыць пра палітыку, а жанчыны – паспяваць. А яшчэ марылі пра тое, як напішуць на тэлебачанне ліст вядучаму, які вядзе “Вячоркі”. І тады прыедуць “гарадскія” і абавязкова пакажуць іх па тэлевізары.
Ірына была ў дзясятым класе, калі здарыўся Чарнобыль. Бацькі пераехалі жыць у Мінск, а старыя адмовіліся пакідаць сваю хату. Жывучы ў горадзе, дзяўчына не забывалася пра дзеда з бабкай і часта прыязджала да іх у госці. Ірыне падабалася прывозіць з горада для старых розныя пачастункі. Але самым галоўным сярод іх быў хлеб. У сям’і была традыцыя: адкуль бы ты не ехаў, абавязкова трэба было прывезці з сабой хлеб. І дзяўчына ганарылася тым, што ўжо вырасла і можа дазволіць сабе, як дарослая, дастаць з сумкі і пакласці на стол бохан свежага гарадскога хлеб.
Бяжыць пад нагамі сцежка, вядзе яе ў родную вёску… Помніла дзяўчына, як ужо будучы студэнткай універсітэта, спяшалася наведаць родныя мясціны. Аўтобус прыязджаў пасля абеду, і Ірына ведала, што ў гэты час дзед з бабай будуць сядзець на лавачцы. Гаспадаркі тады ўжо не было. Толькі кот ды сабака. Дзед абавязкова будзе глядзець на вясковую дарогу. Каля бабкі Насты збяруцца суседкі: трэба ж пераказаць усе навіны за дзень.
– А вунь і ўнучка ідзе. Зусім дарослая. Адна з Мінска едзе! – скажа дзед і пойдзе насустрач. – Давай сумкі паднясу. Стамілася?
Яны абавязкова прывітаюцца і пацалуюцца з бабуляй. Тая пахваліцца суседкам, што ўнучка хоць і стала гарадской, але пра іх не забывае…
А сцежка бяжыць… Бяжыць, спяшаецца, быццам баіцца, што гарадская госця збочыць з яе, перадумае, спужаецца і не дойдзе…
Няма ўжо дзеда Жоржа. Следам за ім памерла і бабка Насця. Людзі з вёскі сталі пераязджаць у горад. Амаль ніхто ўжо не ходзіць па сцежцы, і яна зарасла травой, стала ледзь бачнай…
Стаіць, быццам сірата, старая хата,да болю знаёмая і такая родная. Усміхаецца сваімі вокнамі, нібы кажа:
– Вось ты і прыехала. Я чакала цябе! Што ж ты стаіш, як не родная? Заходзь, сядай за стол, вячэраць будзем!
Працкевіч Кацярына, вучаніца 8 класа, 2020 г.
Вось дык сон!
Раніца выдалася цудоўная. Сонейка вісела ў блакітным небе і лашчыла яркімі праменьчыкамі зямельку. Птушкі радасна віталі новы дзень сваімі песнямі.
Цікаўны сонечны зайчык зазірнуў у Лізін пакой, слізгануў па сцяне і спыніўся на яе тварыку, жадаючы, відаць, хутчэй пабудзіць дзяўчынку.
Днём Ліза з бацькамі пайшла на возера. Пахадзіла па беразе, а затым дакранулася да вады. Яна была цёплая, як сырадой. Раптам на дзяўчынку паляцелі пырскі, а побач штосьці гучна шмякнулася. Ліза азірнулася і ўбачыла недалёка ад сябе шматок ціны, самай звычайнай, зялёнай.
– Ратуйце, ратуйце мяне, – ледзь чутна данеслася да дзяўчынкі.
Ліза зноў азірнулася – нідзе нікога. Паглядзела на ціну і вельмі здзівілася: яна ўздыхала, бы жывая. Хуценька падняла шматок і панесла да возера.
– Дзякуй табе, добрая дзяўчынка! – данеслася з вады.
У наступнае імгненне з возера вынырнуў самы сапраўдны вадзянік і шырока ўсміхнуўся Лізе.
– Вось дык дзіва! Хіба такое бывае? – толькі паспела падумаць дзяўчынка і адразу ж прачнулася.
Яна ляжала ў сваім ложку. Сонечнае святло ярка
заліло ўвесь пакой. Па коўдры бегаў сонечны зайчык і, здавалася, усміхаўся Лізе.
Пашэк Лізавета, вучаніца 6 класа, 2020 год
Свет без вайны такі выдатны!
75 гадоў на нашай зямлі пануе мір. Людзі спакойна жывуць, вучацца, працуюць, гадуюць дзетак… Але, мабыць, не заўсёды ўсведамляюць, якое гэта шчасце – проста жыць, хадзіць у школу, займацца любімай справай, не дрыжаць за родных і блізкіх. А цаніць такія простыя рэчы трэба! І ўдзячным быць тым, хто змагаўся за наша шчаслівае жыццё, трэба! Гэта святы абавязак.
Я нізка схіляю галаву перад вамі, дарагія абаронцы роднай краіны, за свет без вайны, за цішыню і спакой, за мірнае неба і шчаслівае дзяцінства. За магчымасць радавацца жыццю і не баяцца таго, што раніцы можа не быць.
Я нізка схіляю галаву перад вашай, шаноўныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, стойкасцю, самаахвярнасцю, адвагай і доблесцю. Вы цаной уласнага жыцця абаранялі родную зямлю ад захопнікаў.
Я бязмерна шчаслівы чалавек, бо пра жахі вайны ведаю толькі з кінафільмаў, старонак кніг і аповедаў свайго прадзеда, які таксама самаахвярна змагаўся з ворагам. Пра вайну гаварыць не любіў. Са смуткам успамінаў сваіх баявых таварышаў, якія назаўсёды засталіся юнымі. Яго гісторыі былі напоўнены такім трагізмам, што нельга было стрымаць слёз. Я слухала і нібы на свае вушы чула і кулямётныя чэргі, і далёкі гул самалётаў, і грукат выбухаў. Увачавідкі ўяўляла зарыва далёкіх пажараў і чорныя клубы задушлівага дыму. Ад пачутага ў мяне сціскалася і адчайна калацілася сэрца.
Ужо даўно няма прадзеда. Але ўсё тое, што ён расказваў, ніколі не забуду. Не маю права: занадта дарагой цаной была здабыта перамога ў Вялікай Айчыннай вайне.
Мы, сучаснае пакаленне, назаўжды запомнім гэты подзвіг, пранясём яго ў сваіх сэрцах праз стагоддзі. Ніколі не забудзем, якой цаной здабыта шчасце жыць у мірнай краіне. Мы абяцаем шанаваць блакітнае неба, дзіцячы смех, берагчы мір і спакой на нашай чароўнай зялёнай планеце. Бо свет без вайны такі выдатны!
Яфімава Віялета, вучаніца 11 класа, 2020 г.
Памятаем...
Усё далей і далей сыходзяць у глыб гісторыі грозныя гады Вялікай Айчыннай вайны, але час не можа сцерці іх з памяці народа, аддаць забыццю.
У Беларусі цяжка знайсці сям’ю, якую б абышла трагедыя гэтай жахлівай вайны. Колькі людзей знішчыла, колькі дзяцей асіраціла, колькі лёсаў загубіла вайна. Сёння вельмі цяжка ўявіць, што давялося ім перажыць, каб выстаяць у смяротнай бітве з ворагам і перамагчы. Юнакам, якія пайшлі на фронт, часам хапала адной бітвы, адной гадзіны, каб стаць гісторыяй. Яны глядзелі ў вочы смерці, гублялі баявых таварышаў, прайшлі праз усе колы пекла, але атрымалі доўгачаканую перамогу.
Мы, маладое пакаленне, памятаем пра бясстрашныя подзвігі сваіх дзядоў і прадзедаў, што жыцця не шкадавалі ні ў баях, ні ў мірны час. Памятаем, каму абавязаны жыццём, і нізка схіляем галаву перад доблесцю і адвагай абаронцаў Айчыны.
Бажко Вольга, вучаніца 11 класа, 2020 г.
Ліст ветэрану
Добры дзень, паважаны ветэран, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны! Звяртаюся да Вас, каб перадаць словы ўдзячнасці за тое, што Вы зрабілі для нас, будучых пакаленняў, – цаной уласнага жыцця вызвалілі не толькі нашу краіну, але і ўвесь свет ад фашызму.
Нам, народжаным у мірны час, цяжка ўявіць, што Вам прыйшлося перажыць. Але мы разумеем: дзякуючы Вашай мужнасці і гераічнасці, родная зямля была вызвалена.
Дарагі абаронца нашай краіны, дзякуй, што Вы выстаялі, вытрымалі ўсе цяжкасці ваеннага жыцця, не адступілі. Дзякуй, што паднялі Айчыну з руін, адбудавалі гарады. Ведайце, што мы, Вашы нашчадкі, бязмерна ўдзячныя за мірнае жыццё, шчаслівае дзяцінства, за свет без вайны!
Шаноўны ветэран Вялікай Айчыннай вайны, хачу пажадаць Вам моцнага здароўя, шчасця, даўгалецця і мірнага неба над галавой.
Яноўская Анастасія, вучаніца 11 класа, 2020 г.
Сустрэча з волатам
Я падарожнічала па мясцінах дзіўнай прыгажосці. Зайшла ў лес, каб паслухаць спеў птушак і адчуць водар чысціні і свежасці.
Знайшла ўтульную палянку, атуленую кашлатымі елкамі і стромкімі соснамі. Пасярэдзіне ляжаў камень-валун, аброслы з аднаго боку зялёным імхом. Прысланілася да яго шурпатай паверхні. Стомлена заплюшчыла вочы. І тут мне падалося, што нехта побач уздыхнуў. Я ўскрыкнула:
– Хто тут?
– Я, – адказаў камень. – Не палохайся!
– Ты ўмееш размаўляць? – здзіўлена прамовіла.
– Так. Паслухай маю гісторыю. Раней я быў волатам. Аберагаў лес, карміў звяроў. Чысціў азёры і рэкі. Дапамагаў людзям, што заблукалі ў лесе. Але потым мне ўсё надакучыла. Сеў на паляне і нібы заснуў, замёр. Я ператварыўся ў камень. Шмат часу ўжо прайшло. Лес зарос, рэкі і азёры сталі бруднымі.
Валун гучна ўздыхнуў. Я хацела сказаць нешта важнае, але прачнулася…
Аказваецца, мне ўсё прыснілася. Шкада. Я паспела паверыць у тое, што валуны на зямлі – гэта волаты, якія калісьці абаранялі нашу Бацькаўшчыну.
Пашэк Лізавета, вучаніца 6 класа, 2020 год
Зорныя спевы
Выйдзі позна ўвечары на вуліцу і глянь на зорнае неба. Нібы на чорным аксаміце блішчаць каштоўныя каменьчыкі. Гэта зоркі. Падміргваюць адна адной, усміхаюцца. А можа, яны спяваюць? Пра што іх песня? Якая яна – радасная ці сумная? Магчыма, зоркі спяваюць пра далёкія планеты, пра Сусвет, пра тое, як дзіўна створана ўсё на небе і на Зямлі.
Але не кожнаму дадзена здольнасць пачуць чароўную музыку нябёсаў. Іх песню пачуе і зразумее той, хто ўмее бачыць прыгожае, чыё сэрца адкрыта, хто пазбавіўся ад зайздрасці і злосці.
Пашэк Лізавета, 6 клас, 2019 год
«Ты веришь в магию?»
Этот разговор произошел зимним днем с братом и сестрой — Джек и Изабелла, так зовут детей.
После вечерней прогулки, удобнее сев на полу у камина, девочка задала очень интересный вопрос своему брату, из-за чего завязался диалог:
— Ты веришь в магию? — шепотом спросила Изабелла.
— Что? Нет, конечно! Я уже большой! — вскрикнул мальчик, вскинув брови.
— Вот и зря! — обижено произнесла девочка.
— Эй, ты чего? Ну, не обижайся… — виновато произнес Джек, опустив взгляд.
— Все вы рано взрослеете, перестаете верить в волшебство, чудеса. Ведь даже снег за окном — магия!
— Ой, началось, — закатив глаза, пробубнил мальчуган.
— Да что началось, что началось?! Я же правду говорю, ну! — надув щеки, выпалила Изабелла.
— Допустим, я тебя понял. Только больше не обижайся, хорошо? Мало ли, ты потом маме расскажешь…
— Брось, я же хорошая! — хихикнула девочка, встав с пола, — Ладно, пойдем уже!
Джек послушно последовал за своей сестрой в спальню, где их ждали мягкие кровати и чудесные сны.
***
За окном падают комья снега, бережно укрывая землю белым одеялом. Приятный ветерок устраивает снежинкам аттракцион, подбрасывая их, то вверх, то вниз.
Где-то в лесу пробегает рыжий огонек, скрываясь за могучим деревом.
На небе показалась луна, а за ней и звезды.
Разве это — не магия? Нас окружает волшебство, а мы его… не замечаем.
Шарахай Анна, учащаяся 7-го класса, 2018 год
По мотивам мультфильма "Хранители Снов"
Глубокая ночь, около трех часов. Маленькие дети уже давно видят прекрасные сны с радужными единорогами, которые показывают им вымышленные конфетные миры. Только один парень не спит…
В свете фонарей пролетает человеческая фигура с посохом в руке. На домах появляются ледяные узоры. Озорной смех и крик:
- Пусть начнется снегопад!
Словно хлопья, с неба падают снежинки, которые бережно укрывают дорогу, дома, деревья и т.д.
- Эй, ветер!
Раздался свист, появилась метель. Седого парня подхватил поток воздуха и понес к одному из окон жилых домов. Аккуратно приземлившись на карниз, тот дотронулся до окна, на котором сразу появились ледяные узоры. Парень рассмеялся и улетел. На стекле осталась надпись:
«Как ползет по стёклам иней,
Ледяной красы цветы,
Вспомни Джека Фроста имя,
Духа вечной мерзлоты».
Шарахай Анна, 2018
Дуб и Орёл (сказка)
В один из жарких летних дней пролетал над полем Орёл и увидел большой ветвистый Дуб. Он был величественен и могуч. Решил Орёл отдохнуть в тени, на ветке Дуба. И завязался у них разговор:
- Наверное, тебе много лет?
- Да, много, - ответил Дуб.
- Значит, ты многое повидал, - сказал Орёл.
- Да, немало пришлось повидать мне на моем веку: обман, горе, радость и печаль, добро и зло… Люди разные встречались. Многим в жизни я помог советом да поддержкой.
- Не сомневаюсь. Ты, Дуб, очень мудрый и умный. Не мог бы и мне дать совет, как поступить с другом лучшим? Обидел он меня, и разругались сильно. Гордыня не даём мне пойти на примирение. Что делать? Подскажи!
- Коль друг тебе он настоящий, верный, и даже если виноват не ты, то сделай шаг навстречу первым, и обретёшь спокойствие в душе.
- Спасибо, друг, за мудрый совет. Полечу сейчас же я к нему и помирюсь.
И улетел Орёл, а Дуб смотрел ему вслед радостный, что смог помочь в беде.
Внук Анастасия, 2018
Истинная верность
История рассказана моей бабушкой.
Дело было в деревне. Там аисты часто строят гнёзда на крышах домов и сараев. Даже бытует поверье, что это к счастью. Но не все люди хотят быть счастливыми, ведь из гнезда частенько вываливаются несъеденные ужи и лягушки, которые впоследствии осваивают двор и постройки.
И вот один такой товарищ, не желающий быть счастливым, решился однажды на шутку-эксперимент. Он подложил в гнездо аистов гусиное яйцо. В положенный срок счастливые родители стали знакомиться с малышами, как вдруг обнаружили чужака. Отец семейства, видимо, начал выяснять, как такое могло случиться и когда жена была ему неверна. Выяснение отношений было долгим и бурным, но как ни оправдывалась бедная невинная душа, похоже, так и не удалось ей убедить мужа в невиновности. И тогда она от безысходности взмыла высоко в небо и бросилась камнем вниз…
Чубрик Татьяна Викторовна, учитель английского языка.
Публикация в газете «Однако, жизнь!» №16, 2013
Замечательная женщина
Этот рассказ я хочу посвятить своей бабушке Марии Волчек, очень интересной, жизнерадостной, мудрой, отзывчивой, общительной и талантливой женщине, а также всем нам, тем, кто может взять с нее пример.
Прожила она непростую жизнь. Были в ней и радости, и огорчения, и счастье, и горе, и подвиги, и болезни, но всегда умела моя бабушка замечать хорошее, довольствоваться малым, делать близким приятное. Двери ее дома всегда открыты для людей, а сердце – для добрых дел. И всегда у нее найдется веселая шутка, а свои переживания, и радостные, и горькие, она излагала и продолжает излагать в стихах.
Проявила Мария себя во время войны как храбрая помощница партизан. Удивляла людей своим примером и в мирное время.
Однажды попала она на операцию по удалению зоба. Хирургам необходимо постоянно видеть голосовые связки пациента, чтобы сохранить их в целостности. Лежащему на операционном столе пациенту морально трудно разговаривать с врачами, пока те его режут. Непросто и врачам.
Бабушка Мария, понимая ситуацию, пела на протяжении всей операции. Она всегда любила петь, и у нее был прекрасный голос, здесь это оказалось очень кстати.
Было ли ей страшно? Конечно, да. Было ли больно? Думаю, что тоже было. Хотелось себя пожалеть? Возможно, но она сделала другой выбор.
Врачи были удивлены и очень её благодарны. А один из них позже приехал к ней домой, в деревню Спорово, что в Брестской области, в гости. Точного адреса он не помнил, прошёл пешком всю деревню, спрашивая, где живёт Мария, которой делали операцию на зоб. Встретились, посидели, пообщались, снова вспоминали пережитое, и доктор сказал, что она удивительно мудрая женщина, каких в его практике еще не было.
А был и такой случай. Мы летом как раз гостили у бабушки. 90-е годы, только стали появляться предприниматели-торговцы, импортная одежда, жвачки… Бабушкина соседка на каком-то базаре пообещала продавцам, молодым азербайджанцам, что если они приедут к ней домой, то много чего у них купит, сказала адрес.
Чубрик Татьяна Викторовна, учитель английского языка
Кап, кап, кап
Пришла осень. Почти каждый день идут дожди. Во время дождя люди открывают зонтики. Может, некоторые замечали, что люди под зонтиками похожи на грибочки? Но сейчас история не об этом.
Капельки толпились на туче, готовясь к прыжку. Самые смелые из них уже прыгнули, теперь настал черёд остальных. Капельки знали, что сейчас очутятся в незнакомом им мире, и обсуждали, какой он.
– Я вижу много деревьев, и среди них одно очень красивое, с красными ягодами, сказала большая капелька.
– Так это же рябина, - ответила ей её подружка.
– Давай полетим туда.
– Давай!
– Эй, кто с нами?
– Я! Я! Я! Я! Я!.. – отозвались двести капелек.
– Тогда идите к нам и будьте рядом.
– А я вижу красивый фонтан и хочу туда, - заявила капля по имени Лили. – Кто со мной?
– Мы!
И к ней тут же подошло шесть тысяч капель.
Все большие капли говорили, куда они прыгнут, и собирали себе компанию из маленьких капелек.
Но была среди капель самая маленькая, по имени Малютка. Она не хотела ни к кому присоединяться и говорила:
– Я вижу много грибочков и хочу полить один из них. Кто со мной?
– Глупая, нет никаких грибочков. Это люди, только под зонтиками.
– Как это нет?! Еще как есть! – кричала Малютка.
Но все знали, что это не так, и поэтому к маленькой капельке никто не шел. Малютка собрала группу всего лишь из пятидесяти двух капель. Больше она собрать не успела, потому что туча дала сигнал, и все прыгнули вниз.
– За мной! – крикнула малютка и полетела.
Девочка, которая шла по улице и укрывалась зонтиком, уронила перчатку и присела, чтобы поднять её. Малютка увидела девочку и решила, что это маленький грибок. Она полетела к нему. Её группа летела за ней.
Но тут девочка поднялась и пошла дальше.
– Ура! Грибок, который мы полили, вырос! –закричала маленькая капелька.
– Ура! – подхватила остальные.
Малютка путешествовала на зонтике, пока не кончился дождь. Потом выглянуло солнце, и капля вернулась опять на тучу. Она решила, что и в следующий раз польёт грибок.
Горбунова Диана, ученица
Как снежинки покатали Синичку
Шел снег, падали пушистые снежинки. Одна из них упала синичке на клюв. Синичка стряхнула её, и та вскрикнула:
– Ой!
– Извините, - сказала Синичка. – Я больше так не буду. Давай дружить! Залезай ко мне на спину, полетели!
Снежинка с радостью согласилась. И так они летели и кружились три часа. Синичка устала и сказала:
– А теперь ты меня покатай.
В Снежинка говорит:
– Я слишком маленькая и слабенькая. Одна я не смогу тебя покатать, но если я позову своих подружек, то у нас всё получится.
И снежинки закружили Синичку в веселом танце. Им так понравилось танцевать, что совсем не хотелось расходиться. Но уже темнело, и Синичке пора уже было лететь домой.
– До встречи завтра! – крикнула Синичка и улетела.
– До завтра! – ответили снежинки, которых уже подхватил веселый ветер.
Горбунова Диана.
Публикация в журнале «Лисичка». 02.2011 г.
Как лисичка познакомилась с царем
…Она летела еще выше и выше т тут увидела сквозь облака очертания деревьев. «Интересно, что там?» - подумала Лисичка, и шар взлетел над облаком, а Лисичке показалось, что это небесный остров. Она очень удивилась и приземлилась прямо на островок.
Там было очень много птиц, они сидели и о чем-то говорили. И вдруг появились две вороны и две сороки, несущие трон, на котором сидел их царь – Чёрный Ворон. Трон поставили на землю. Увидев Лисичку, царь велел слугам принести ей мягкое кресло и пригласил её присесть возле него. Лисичка с радостью согласилась.
Царь спросил:
– Как вас зовут?
– Лисичка, – ответила Айза.
– Нашу гостью зовут Айза, – объявил царь.
Лисичка Айза рассказала, что прилетела на воздушном шаре, и вдруг с ужасом увидела, как ветер уносит её шар!!! Айза попыталась догнать шар, но не успела.
Тогда царь велел птицам отнести её домой. Они принесли яркий ковер, усадили туда Лисичку и аккуратно отнесли домой, уложили в теплую кроватку. И тут Айза проснулась. До сих пор она не может понять: было это во сне или наяву.
Горбунова Диана.
Публикация в журнале «Лисичка». 05.06.2011 г.
Пра што думае лісток, калі ён падае з дрэва
Прывітанне! Мяне завуць Кляновы Лісток. Я, прыгожанькі, жоўценькі, яшчэ моцна трымаюся за галінку і любуюся з вышыні краявідамі. Але ведаю: хутка падуе ветрык – і я палячу. Буду кружыцца ў паветры, нібы ў вальсе, а пасля паціху ападу на дол.
Там, на зямлі, ужо шмат маіх брацікаў. Нам будзе весела разам. А дзесьці ў канцы лістапада выпадзе першы сняжок, накрые мяне белай коўдрай, цёплай-цёплай, і я засну.
Качан Улада
Лісток
З вялікага дуба апала амаль усё лісце. Як усё змянілася навокал. Я, дубовы лісток, адзін застаўся на галінцы. Шмат маіх сяброў апала яшчэ ноччу. Ніколі не ведаеш, каго гэта закране першым. Яшчэ ў той час, калі было цёпла, шмат лісточкаў пазрываў буран. Яны былі яшчэ зусім маладымі.
Прыйдзе вясна, зноў засвеціць сонейка, на дрэве з’явяцца новыя лісточкі, на галінках заспяваюць птушкі, на лугах зацвітуць кветкі. Калі аб гэтым думаеш, становіцца сумна. Але я сумаваць не буду, бо такое наша жыццё. Мне зусім не холадна і не страшна заставацца аднаму на дрэве.
Вось падзьмуў ветрык. Ой! Я лячу! Лячу да роднай матулі-зямлі. Бывай, дубок, бывай!
Трухан Яўгенія
Мама, мамачка, матуля
Ёсць матчына любоў.
Яе не зблытай
З ніякай, бо няма нідзе такой –
Пяшчотнай, бескарыслівай, адкрытай.
Шчаслівы ты, пакуль яна з табой.
Юрась Свірка
Мама, мамачка, матуля… Хіба ёсць на свеце слова больш ласкавае і пяшчотнае? Няма. І гучыць яно на любой мове прыгожа.
Цеплыню матуліных рук, трапяткое сэрца, пяшчотны голас – усё гэта дзіцятка адчувае ў першыя імгненні свайго жыцця.
Ніхто не любіць нас так, як мама. І любоў гэта самаахвярная, бескарыслівая, святая. Яе нельга вытлумачыць, вымераць, бо яна – дар Усявышняга, як само жыццё.
Матуля не здрадзіць, не асудзіць, яна заўсёды з намі. Дапаможа, падтрымае, суцешыць.
Ніхто не возьме на сябе наш боль і пакуты так, як мама. Яна гатова выратаваць, засланіць сваімі грудзьмі, каб толькі з дзіцяткам нічога не здарылася. Калі нам бывае дрэнна, то першым чалавекам, з якім мы дзелімся сваімі праблемамі, з’яўляецца матуля. Яна, нават проста глянуўшы на сваё дзіця, усё зразумее і пастараецца дапамагчы.
Ніхто не парадуецца за нас так шчыра, як мама. Толькі ёй можна даверыць свае сакрэты.
Але, на жаль, часта мы бываем чэрствыя, няўдзячныя ў адносінах да самага роднага чалавека. Сорамна за тых дзецей, якія сваімі ўчынкамі і рэзкімі, балючымі словамі крыўдзяць маці. Як яны не разумеюць, што даражэйшага і бліжэйшага чалавека няма і ніколі не будзе. Варта часцей задумвацца над тым, як не раніць сэрца маці, як зрабіць так, каб разгладзіліся маршчынкі на яе твары.
Шкада, што ў рэальным жыцці няма чароўнай палачкі, якая, як у казцы, зрабіла б усіх матуль шчаслівымі, радаснымі, адагнала б трывогі, няшчасці, хваробы.
Маці трэба шанаваць, любіць, аберагаць, быць падтрымкай і апорай у яе жыцці.
Мядзведзьева Анастасія