ПАЛАЖЭННЕ
аб школьным літаратурна-творчым аб’яднанні “Медуніца"
Літаратурна-творчае аб'яднанне «Медуніца» (далей – Аб’яднанне) ёсць добраахвотнае аб'яднанне, створанае пры дзярнаўнай установе адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа аг. Лашаны” з мэтай развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў.
Асноўныя мэты Аб'яднання
-
Развіццё ўсебакова развітай асобы навучэнца ў працэсе дадатковай адукацыі, пазакласнай і пазашкольнай работы.
-
Развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў; прыцягненне іх да ўдзелу ў творчых конкурсах, праектах, форумах.
-
Выхаванне любові да роднай мовы і роднай культуры.
Задачы
-
Арганізацыя творчай дзейнасці навучэнцаў.
-
Інтэграцыя вучэбнай і пазаўрочнай дзейнасці, правядзенне творчых мерапрыемстваў розных формаў.
-
Знаёмства з культурай і мастацтвам беларускага народа, роднага краю.
-
Выяўленне і аб'яднанне аматараў паэзіі і прозы, чытальнікаў, юных паэтаў і празаікаў і садзейнічанне працэсу іх творчага развіцця.
-
Стварэнне ўмоў для правядзення вольнага часу і зносін моладзі, папярэджанне безнагляднасці і правапарушэнняў.
-
Выпрацоўка норм культурных зносін падлеткаў паміж сабой.
Члены Аб'яднання. Іх правы і абавязкі
-
Членамі Аб'яднання могуць стаць вучні ўстаноў адукацыі раёна, якія прызнаюць палажэнне аб Аб'яднанні i выконваюць яго патрабаванні.
-
Члены Аб'яднання маюць права наведваць усе заняткі, запрашаць сяброў, прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, уносіць свае прапановы і арганізоўваць гутаркі, віктарыны і г.д.
-
Члены аб'яднання абавязаны: актыўна ўдзельнічаць у прапагандзе мэтаў і задач Аб'яднання, аказваць дапамогу іншым членам, выконваць дысцыпліну, удзельнічаць у рабоце Аб'яднання.
Формы работы Аб'яднання:
-
тэарэтычныя заняткі;
-
практычныя заняткі;
-
вывучэння і абмеркавання мастацкіх і паэтычных твораў
-
удзел у грамадскіх мерапрыемствах;
-
выставы творчых і даследчых работ навучэнцаў;
-
творчыя вечары;
-
знаёмства з жыццём і творчасцю пісьменнікаў і паэтаў;
-
творчыя і даследчыя работы;
-
літаратурныя гульні, віктарыны, КВНы;
-
літаратурна-музычныя вечары;
-
паэтычныя фестывалі;
-
майстар-класы вядомых паэтаў;
-
выступленні членаў Аб'яднання ва ўстановах адукацыі;
-
творчыя семінары з маладымі аўтарамі;
-
урокі літаратурнага майстэрства;
-
сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі і паэтамі, крытыкамі і літаратуразнаўцамі; заняткі па літаратурнаму майстэрству;
-
абмеркаванне ўласных тэкстаў;
-
вывучэнне асноў пабудовы тэксту і засваенне розных літаратурных прыёмаў.
У працэсе работы ў Аб’яднанні падлеткі навучацца:
-
бачыць цудоўнае ў навакольным свеце,
-
больш поўна даведаюцца пра жыццё і творчасць паэтаў і пісьменнікаў,
-
набудуць навыкі выразнага чытання,
-
асвояць асновы вершаскладання,
-
навучацца эстэтычна афармляць паведамленні, літаратурныя бюлетэні,
-
навучацца самастойна здабываць неабходную інфармацыю,
-
навучацца складаць праекты і сцэнарыі.
Парадак працы
Членамі Аб’яднання сумесна з куратарам і кіраўніком, распрацоўваецца план работы на навучальны год, які даводзіцца да ведама ўсіх удзельнікаў і зацікаўленых асоб.
План работы будуецца на аснове плана работы ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа аг. Лашаны”, метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарна-эстэтычных дысцыплін.
Аб’яднанне праводзіць мерапрыемствы розных формаў, тэматычнага і агульнага характару (літаратурныя гасцёўні, творчыя конкурсы, сустрэчы з пісьменнікамі і інш.) у навучальных і культурна-асветніцкіх мэтах.
Аб’яднанне можа арганізоўваць мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, а таксама творчасці членаў Аб’яднання, прымаць удзел у творчых мерапрыемствах рознага прафесійнага ўзроўню.
Інфармацыя аб маючых адбыцца творчых мерапрыемствах як у Аб’яднанні, так і за яго межамі размяшчаецца на сайце ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа аг. Лашаны”.
Пасяджэнні Аб’яднання праводзяцца адзін раз у чвэрць ці часцей – па вуснай дамоўленасці членаў Аб’яднання.
Парадак уступлення ў Аб’яднанне
Членамі Аб’яднання могуць быць вучні 5-11 класаў устаны адукацыі, якія спрабуюць свае сілы ў літаратурнай творчасці або якія цікавяцца паэзіяй і прозай, а таксама педагагічныя работнікі, работнікі школьный і сельскай бібліятэк.
Для ўступлення ў Аб’яднанне неабходна запоўніць картку рэгістрацыі членаў літаратурна-творчага аб’яднання “Медуніца”.
Органы кіравання Аб’яднаннем
Куратарам Аб’яднання з'яўляецца адзін з настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры або рускай мовы і літаратуры.
У задачу куратара ўваходзіць:
-
арганізацыя эфектыўнага ўзаемадзеяння Аб’яднання з метадычным аб’яднаннем настаўнікаў гуманітарна-эстэтычных дысцыплін, з сельскай бібліятэкай;
-
каардынацыя дзейнасці Аб’яднання ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем;
-
ажыццяўленне рэгулярнай вучэбна-выхаваўчай і творчай працы з членамі Аб’яднання на аснове зацверджанага плана;
-
падрыхтоўка членаў Аб’яднання да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах розных узроўняў (конкурсах, фестывалях, аглядах, сустрэчах);
-
распрацоўка плана работы Аб’яднання і падрыхтоўка штогадовых справаздач аб яго працы сумесна з Кіраўніком;
-
падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў Аб’яднання сумесна з Кіраўніком;
-
іншыя абавязкі, якія вынікаюць з дадзенага Палажэння.
Агульнае кіраўніцтва Аб’яднаннем ажыццяўляе Кіраўнік, які штогод выбіраецца з ліку членаў Аб’яднання адкрытым галасаваннем, простай большасцю галасоў, тэрмінам на адзін год.
У функцыі Кіраўніка ўваходзіць:
-
кіраванне стратэгіяй развіцця Аб’яднання ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем;
-
каардынацыя працэсу ўступлення новых членаў і выключэнні са складу Аб’яднання;
-
распрацоўка плана работы Клуба і падрыхтоўка штогадовых справаздач аб яго працы сумесна з куратарам і метадычным аб’яднаннем настаўнікаў-прадметнікаў;
-
падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў Аб’яднання;
-
іншыя абавязкі, якія вынікаюць з дадзенага Палажэння.
Правы і абавязкі членаў Аб’яднання
Члены Аб’яднання маюць права:
-
прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца Аб’яднаннем;
-
абіраць і быць абраным на пасаду Кіраўніка Аб’яднання;
-
ўдзельнічаць у падрыхтоўцы рашэнняў па ўсіх пытаннях дзейнасці Аб’яднання;
-
атрымліваць інфармацыю па розных аспектах дзейнасці Аб’яднання;
-
выйсці са складу Аб’яднання шляхам падачы вуснай ці пісьмовай заявы;
-
ўносіць творчыя прапановы для разгляду на пасяджэннях Аб’яднання і ўдзельнічаць у іх рэалізацыі;
-
ўдзельнічаць у распрацоўцы і абмеркаванні плана работы Аб’яднання на год;
-
мець уласнае меркаванне, публічна яго агучваць і абараняць сваю пазіцыю;
-
свабодна выбіраць формы і спосабы рэалізацыі творчага патэнцыялу;
-
шукаць новыя формы творчага самавыяўлення і выносіць плён сваёй творчасці на абмеркаванне членаў Аб’яднання;
-
бесперашкодна адклікацца пра творчасць астатніх членаў Аб’яднання, абмяркоўваць творчасць іншых членаў Аб’яднання на пасяджэннях;
-
выступаць з дакладамі і паведамленнямі на пасяджэннях Аб’яднання;
-
публікаваць свае творы і прымаць удзел у выданні літаратурных альманахаў, калектыўных і індывідуальных зборнікаў;
-
павышаць ўзровень паэтычнага майстэрства шляхам вывучэння тэорыі вершаскладання і ўдзелу ў майстар-класах;
-
члены Аб’яднання маюць паміж сабой роўныя правы.
Члены Аб’яднання абавязаны:
-
ажыццяўляць сваю творчую дзейнасць у адпаведнасці з гэтым Палажэннем;
-
імкнуцца да творчага росту;
-
не выкарыстоўваць дзейнасць Аб’яднання ў карыслівых мэтах;
-
строга выконваць аўтарскія правы іншых членаў Аб’яднання;
-
актыўна ўдзельнічаць у ажыццяўленні задач, якія стаяць перад Аб’яднаннем;
-
рэгулярна наведваць пасяджэнні Аб’яднання;
-
выконваць рашэнні, прынятыя на пасяджэннях Аб’яднання;
-
выконваць існуючыя правілы і традыцыі Аб’яднання;
-
беражліва адносіцца да гісторыі Аб’яднання;
-
паважліва ставіцца да ўсіх членаў Аб’яднання.
Дакументацыя Аб’яднання
-
Палажэнне аб літаратурна-творчым аб’яднанні “Медуніца”.
-
План работы Аб’яднання на год.
-
Штогадовыя справаздачы аб выкананай працы.
-
Праграмы правядзення пасяджэнняў Аб’яднання.
-
Карткі рэгістрацыі членаў Аб’яднання.
-
Журнал уліку мерапрыемстваў.